Знаць прыемна і не лішне, чым слаўны ў свеце родны край
Выхаванцы куртка “Талент” наведалі этнаграфічны музей “Спадчына”. У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №38 г.Магілёва” правялі музейны занятак для маленькіх беларусаў. Каб па–сапраўднаму любіць сваю Радзіму, яе трэба ведаць. А музей – гэта месца, дзе захоўваецца памяць пра нашых продкаў, іх мары, памкненні, жаданні, дасягненні.
Экспазіцыя “Рушнікі” прадстаўлена рознымі па назначэнні і характару работамі – на тканевай аснове, грубыя і мяккія, з льнянога палатна. Дзеці адкрылі для сябе, што ільняныя вышываныя ручнікі спадарожнічалі чалавеку з нараджэння да смерці, выкарыстоўваліся ў абрадах, надзяляліся магічнай сілай, што ў кожнага з іх было сваё прызначэнне. У ходзе занятка дзеці паспрабавалі вышываць нацыянальны арнамент на сваіх рэчах.