Вы просматриваете: Главная > Без рубрики > Знаць прыемна і не лішне, чым слаўны ў свеце родны край

Знаць прыемна і не лішне, чым слаўны ў свеце родны край

Выха+ IMG-59e6b8eabe31c4ae7fd20e5e34f0aada-Vванцы куртка “Талент” наведалі этнаграфічны музей “Спадчына”. У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №38 г.Магілёва” правялі музейны занятак для маленькіх беларусаў. Каб па–сапраўднаму любіць сваю Радзіму, яе трэба ведаць. А музей – гэта месца, дзе захоўваецца памяць пра нашых продкаў, іх мары, памкненні, жаданні, дасягненні.

Экспазіцыя “Рушнікі” прадстаўлена рознымі па назначэнні і характару работамі – на тканевай аснове, грубыя і мяккія, з льнянога палатна. Дзеці адкрылі для сябе, што ільняныя вышываныя ручнікі спадарожнічалі чалавеку з нараджэння да смерці, выкарыстоўваліся ў абрадах, надзяляліся магічнай сілай, што ў кожнага з іх было сваё прызначэнне. У ходзе занятка дзеці паспрабавалі вышываць нацыянальны арнамент на сваіх рэчах.

Настасся Чабакова, метадыст IMG-2d017d18227da01b0e9b4d36a8bddd79-V IMG-77326e9e442d24fb66c25332ad01a5b3-V IMG-c085fffd111c2319f0fcd40aa0ef4ad4-V